Hviterussisk

Вітаем у Інтэрнэт-школе Карэнсэ NoTe Norwegian Teaching – з анлайн-курсамі нарвэскай мовы для ўсіх узроўняў. Нашы курсы нарвэскай падрыхтуюць вас да іспыту і Бэргенстэсту (Bergenstesten), яны ўхвалены Нарвэскім ведамствам іміграцыі (UDI) і ведамствам Міністэрства адукацыі і дасьледваньняў Kompetanse Norge. Курсы праводзяцца кампетэнтнымі выкладчыкамі, для якіх нарвэская зьяўляецца роднай мовай, і праца якіх доўгі час і ў розныя спосабы зьвязана з навучаньнем нарвэскай мове.

Зручнасьць анлайн-курсаў

Нашы курсы базуюцца анлайн, і таму яны вельмі зручныя. Вучыцеся, дзе і калі захочаце! Курсы падыходзяць людзям ва ўсіх жыцьцёвых сытуацыях – ці то вы вельмі занятыя і шмат працуеце, застаецеся пераважна ўдома, або вучыцеся.

Мы прапануем курсы ўзроўняў А1, А2, В1, В2 і С1. Такім чынам, вы можаце абраць курсы, якія падыдуць вам, зьяўляецеся вы пачаткоўцам альбо ўжо маеце высокі ўзровень і хочаце разьвівацца далей. Мы рэкамендуем займацца па 2-3 гадзіны штодня, каб дасягнуць максімальнага плёну ад курсаў.

У нас таксама ёсць курсы нарвэскай для медработнікаў і супрацоўнікаў дзіцячага садка. Акрамя таго, мы прапануем гутарковыя заняткі для тых, хто хоча палепшыць вусную нарвэскую.

Для тых, хто зьбіраецца прайсьці курс грамадазнаўства 50 гадзін, мы прапануем яго на нарвэскай, арабскай і ангельскай мовах.

Лепшыя выкладчыкі і якасныя курсы

Інтэрнэт-школа была створана ў 2015 годзе. Карэнсэ выкарыстала свой больш за 15-гадовы вопыт у якасьці выкладчыцы нарвэскай мовы для стварэньня курсаў нарвэскай, якія даюць вынікі. У складзе Інтэрнэт-школы – цэлая каманда высокакваліфікаваных выкладчыкаў нарвэскай, якія дапамагаюць нашым студэнтам. Поруч з анлайн-курсамі вы зможаце скарыстацца і нашымі бясплатнымі рэсурсамі, у тым ліку: відэа Карэнсэ на YouTube, падкасты, галасавыя паведамленьні, Instagram-акаўнт і група ў Facebook.

Больш падрабязна пра нашы розныя каналы тут.

Курсы з асабістым падыходам

Інтэрнэт-курсы нарвэскай складаюцца з заданьняў на чытаньне, праслухоўваньне, пісьмовых заданьняў і запісу гаворкі. Дасланыя пісьмовыя заданьні чытаюцца, выпраўляюцца і ацэньваюцца нашымі выкладчыкамі. Вы атрымліваеце парады, як выканаць іх яшчэ лепш наступным разам. Даведайцеся больш падрабязна пра кожныя з курсаў, каб зразумець, што яны ўключаюць, альбо дашліце нам электронны ліст.

Даведацца пра нашы курсы.

У курсы таксама ўключана размова з выкладчыкам працягласьцю 1 гадзіна раз на месяц. Гэтыя заняткі можна выкарыстоўваць для навучаньня гутарковай мове, падчас якога вы можаце палепшыць сваё вымаўленьне і навучыцца лепш размаўляць па-нарвэску, а не толькі пісаць і чытаць. Вы можаце таксама выкарыстаць гэты занятак, каб прайсьціся па тых момантах граматыкі, дзе вы не адчуваеце ўпэўненасьці, альбо каб падрыхтавацца да сумоўя пры прыёме на працу.

Па заканчэньні занятку вы атрымліваеце нататку з тым, чаму вы навучыліся, словамі, у вымаўленьні якіх вам неабходна практыкавацца, і спасылкамі на карысныя для вас рэсурсы.

Курсы ангельскай мовы для ўсіх узроўняў

Акрамя таго, NoTe прапануе курсы ангельскай мовы для ўсіх узроўняў, а таксама дзелавую ангельскую. У нас ёсць анлайн-курсы ад 1 да 6 месяцаў, да ўзроўню В1. Калі вы хочаце дасягнуць яшчэ больш высокага ўзроўню па завяршэнні курсаў, вы можаце запісацца на заняткі ў выкладчыка.

Курсы ангельскай мовы падыходзяць не толькі для тых, хто хоча навучыцца ангельскай, але і для тых, хто мае патрэбу ў яе паляпшэнні для здачы тэсту TOEFL або IELTS, каб паступіць ва ўнівэрсытэт за мяжой. Наш выкладчык курсаў ангельскай мовы паходзіць з ЗША і жыве ў Нарвэгіі.

Пазнаёмцеся з Карэнсэ

На канале YouTube вы можаце павучыцца ў Карэнсэ і атрымаць уяўленьне пра нашы анлайн-курсы. Паглядзіце гэтае відэа, каб даведацца, як праходзяць нашы анлайн-курсы:

Зарэгіструйцеся на курсы

Мы з нецярплівасьцю чакаем новых студэнтаў на нашых курсах. Мы вітаем усіх, незалежна ад таго, на якім узроўні ваша нарвэская і куды вы накіроўваецеся. Наша мэта – каб вы палепшылі валоданьне нарвэскай мовай.

Kontakt

+47 400 48 599
post@note.no